Таксама ў беларусаў папулярнасцю карыстаўся раман аб чалавечай псіхалогіі XXI стагоддзя шведскага класіка сучаснай літаратуры Фрэдрыка Бакмана «Трывожныя людзі». На першы погляд тыповая дэтэктыўная гісторыя пра закладнікаў і рабаванні адкрывае перад чытачом неадназначную карціну хітраспляценняў чалавечых лёсаў, яркіх перажыванняў і абвостраных пачуццяў.

Карыстаўся попытам і яшчэ адзін раман Бакмана: «Другое жыццё Увэ». Гэтая добрая гісторыя расказвае пра няпростае жыццё сварлівага педанта-старога з добрым сэрцам.

Не здраджваючы закладзеным раней традыцыям, у мінулым годзе беларусы больш за ўсё чыталі літаратуру па самаразвіцці, матывацыі і асобаснаму росту. Нязменнага лідара апошніх гадоў Джэн Сінсэра змяніла беларуская журналістка і блогерка Вольга Прымачэнка. «Да сябе пяшчотна» — гэта кніга-медытацыя, якая заклікае да ўнутранай размовы і дапамагае пачуць уласны голас сярод мноства іншых.

А вось хіт продажаў мінулых гадоў «Ні СЫ» гэтым разам заняў толькі другую пазіцыю. Перавыдзены бестсэлер расійскага псіхолага «Хачу і буду. 6 правіл шчаслівага жыцця або метад Лабкоўскага ў дзеянні» стаў трэцім. У новай кнізе з'явіліся прадмова і раздзел, дзе псіхолаг падрабязна разбірае кожнае правіла, кажа пра нюансы і тлумачыць сваю методыку, як жыць прасцей, лягчэй і шчаслівей.

Акрамя гэтага, у 2021 годзе беларусы вучыліся «Тонкаму мастацтву пафігізму» і «Мастацтву любіць», а таксама вывучалі метад «Радыкальнага прабачэння».

У 2021 годзе беларусы чыталі шмат кніг, якія былі экранізаваныя. Гэта і раман «Ход каралевы» Уолтэра Тэвіса, і трылер «The One. Адзіны» Джона Марса, і навуковая фантастыка «Дзюна» Фрэнка Герберта.

У раздзеле «Беларуская літаратура» які ўжо год запар лідзіруе дзённік «Радзіва «Прудок» Андруся Горвата. У топ трапіў і Віктар Марціновіч з кнігай «Мова». Таксама попытам карысталіся творы Святланы Алексіевіч. 

А вось на другім месцы айчыннага топу апынуўся беларускі класік Уладзімір Караткевіч і ягоны знакаміты гістарычны раман «Каласы пад сярпом тваім». Чыталі беларусы і іншых класікаў: Якуба Коласа, Янку Купалу і Кузьму Чорнага.

У топе дзіцячай літаратуры ўжо другі год лідзіруе заходні бестсэлер «Дзённік Стыва, які захрас у Minecraft. Кніга 1». Таксама папулярнасць утрымлівае кніга «Гравіці Фолз» - Дзённік 3, выдадзеная на аснове аднаго з самых папулярных мультсерыялаў.

Па традыцыі, у рэйтынг увайшлі таксама некалькі кніг пра Гары Потэра, «Маленькі прынц» і «Хронікі Нарніі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?