«І калі б я мог звярнуцца да рускага народа, я б сказаў яму: вы заслугоўваеце жыць у бяспецы і годна, як і ўсе людзі ва ўсім свеце, і ніхто — ні Украіна, ні Злучаныя Штаты, ні НАТА або яго члены — не імкнецца паставіць гэта пад пагрозу. Але што сапраўды пагражае вашай бяспецы, дык гэта бессэнсоўная вайна з вашымі суседзямі ва Украіне з усімі вынікаючымі з гэтага наступствамі, перш за ўсё — для маладых людзей, якія будуць рызыкаваць ці нават аддаваць за гэта сваё жыццё», — заявіў Блінкен.

Дзяржсакратар сказаў, што нельга дазваляць Расіі парушаць прынцыпы міжнароднага міру і бяспекі, устаноўленыя пасля дзвюх сусветных войнаў і халоднай вайны.

«Дазволіць Расіі беспакарана парушаць гэтыя прынцыпы азначала б вярнуць нас усіх назад у значна больш небяспечныя і нестабільныя часы», — падкрэсліў Блінкен.

Ён адзначыў, што менавіта дзеля абароны гэтых прынцыпаў ЗША, саюзнікі і партнёры ў Еўропе так сканцэнтраваныя на тым, што адбываецца ва Украіне.

«Гэта больш, чым канфлікт паміж дзвюма краінамі. Гэта больш, чым Расія і НАТА. Гэта крызіс з глабальнымі наступствамі, і ён патрабуе глабальнай увагі і дзеянняў», — заявіў дзяржсакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0