Фота: abstour.by
«Арменія гатовая была выдаць беларусаў у Мінск, але на этапе арганізацыі і афармлення экстрадыцыі ў працэс умяшаліся ЗША, — кажа наша крыніца. — Амерыканцы нібыта дыпламатычнымі спосабамі давялі армянам, што калі выдача палітычных уцекачоў адбудзецца, для Ерэвана будуць негатыўныя наступствы. У выніку беларусаў адпусцілі».
Прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна, да якой «Наша Ніва» звярнулася па каментарый, адзначыла, што не валодае інфармацыяй пра затрыманне супрацоўнікаў штаба.
У 2020-м годзе Генеральная пракуратура накіравала краінам СНД больш за 4800 зваротаў аб аказанні прававой дапамогі, гэта амаль удва больш, чым у 2019-м.
Таксама у 2020-м і 2021-м гадах істотна павялічылася колькасць запытаў Генпракуратуры праз інтэрпал. Лічбы ведамства не прадастаўляе, аднак хакеры апублікавалі ў сеціве размовы прадстаўнікоў пракуратуры і беларускага бюро інтэрпалу, з якіх вынікае, што накіравана пад тысячу запытаў з аднатыпнай фабулай: абвінавачванні па справах, звязаных з палітычнай пазіцыяй грамадзян.
Пры гэтым на запісе агучваліся скаргі, што ў сувязі са злоўжываннямі беларускага боку, інтэрпал часта не прымае матывацыйныя часткі МУС для ўключэння беларусаў з палітычнымі артыкуламі ў гэтак званы «чырвоны ліст».
Вядома, што да таго беларусаў па палітычных запытах неаднаразова затрымлівалі ў Расіі з наступнай выдачай у Мінск. Такія затрыманні былі і ў краінах ЕС: напрыклад, Польшчы і Венгрыі. Аднак Еўрасаюз прымаў рашэнне не выдаваць беларусаў.
Чытайце таксама:
Інтэрпал не будзе выкарыстоўваць свае каналы для міжнароднага вышуку Святланы Ціханоўскай
За год колькасць запытаў Генпракуратуры аб міжнароднай прававой дапамозе вырасла амаль у два разы
«Вы хацелі, каб там адны дурні працавалі?» Як беларускія сілавікі спрабуюць падмануць Інтэрпал





