«Па тых публікацыях, якія я прачытаў, я пакуль не разумею, наколькі гэта ўсё афіцыйна, рэальна, можа, чыстай вады ціск ці правакацыя. Ніхто мяне афіцыйна не інфармаваў. Калі б з раніцы не паглядзеў навіны, можа, пра гэта і не ведаў бы», — сказаў РІА «Навіны» намеснік гендырэктара «Белаэранавігацыі» Алег Казючыц.

Ён таксама назваў абвінавачванні поўнай лухтой. Па яго словах, іх вылучэнне — гэта «непрыгожа, непрыстойна, некарэктна, пераходзіць рамкі здаровага сэнсу».

Учора ў ЗША было накіраванае ў суд абвінаваўчае заключэнне пракурораў Манхэтэна ў дачыненні да чатырох службовых асоб Беларусі. Яны абвінавачваюцца ў змове з мэтай здзяйснення авіяцыйнага пірацтва. Сярод абвінавачаных называюцца гендырэктар «Белаэранавігацыя» Леанід Чуро, яго намеснік Алег Казючыц і два супрацоўнікі службы бяспекі, аднаго з якіх завуць Андрэй Анатолевіч.

«Інсцэніравалі пагрозу выбуху, каб арыштаваць журналіста-дысідэнта». ЗША расказалі новыя падрабязнасці інцыдэнту з Ryanair

У ЗША чатырох беларускіх афіцыйных асоб абвінавацілі ў авіяпірацтве

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0