Фота ілюстрацыйнае. Boarding2Now / depositphotos.com

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў сераду, але ягоныя дэталі сталі вядомыя толькі цяпер са словаў пасажыраў, а таксама з паведамлення самой авіякампаніі, якая ўнесла пасажырку ў спіс асоб, якім забаронена лятаць рэйсамі American Airlines падчас расследавання інцыдэнту.

Пасажыр таго рэйса Стыў Фрыман у навінавай праграме «Miami's local 10 news» расказаў, што жанчына сядзела ззаду яго ў бізнэс-класе.

«У яе было шмат выпіўкі і я крыху нерваваўся. Я бачыў, як на табло некалькі разоў з'яўляўся надпіс, што ў самалёце нельга знаходзіцца без маскі. І чакаў, што нешта падобнае можа здарыцца», — напісаў ён.

У выніку самалёт сапраўды развярнуўся і пасажырку, якой, наколькі вядома, за сорак, вывелі ды перадалі паліцыі. Усім астатнім пасажырам квіткі памянялі на іншыя рэйсы. Многія з іх былі шакаваныя, у тым ліку паводзінамі авіякампаніі:

«Нам нічога не сказалі. Я думала, што і бортправаднікам нічога не сказалі. Адзінае, што мы пачулі ад пілотаў, дык гэта тое, што з адным з пасажыраў адбылася надзвычайная сітуацыя і нам прыйдзецца развярнуцца»,

— расказала яшчэ адна пасажырка.

Паводле звестак Федэральнага авіяцыйнага ўпраўлення ЗША, з пачатку пандэміі адбылося амаль 6 тысяч інцыдэнтаў з пасажырамі самалётаў, якія адмовіліся выконваць каранавірусныя правілы.

Толькі за першыя два тыдні гэтага года авіякампаніі паведамілі пра 151 інцыдэнт. Большасць з іх звязаныя з пасажырамі, якія адмовіліся надзяваць маскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?