Фота ілюстратыўнае, Hintau_Aliaksey / depositphotos.com

Аматары жывёл у Ганконгу ўстрывожаныя жаданнем мясцовых уладаў забіваць хамякоў і іншых дробных грызуноў, у тым ліку шыншыл, трусоў і марскіх свінак, бо яны, маўляў, пераносяць каранавірус.

Неабыякавыя людзі стварылі петыцыю, накіраваную на абарону жывёл, зараз дакумент падпісалі больш за 36 тысяч чалавек. Таварыства па прадухіленні жорсткага абыходжання з жывёламі таксама асудзіла варварскае рашэнне. Валанцёры перахопплівалі клеткі з хамякамі пад носам у чыноўнікаў.

У сваю чаргу, улады пагражаюць зааабаронцам судамі.

Хамякі трапілі пад падазрэнне пасля таго, як 23-гадовая супрацоўніца заамагазіна стала першым за тры месяцы чалавекам, які заразіўся дэльта-штамам каранавіруса.

Пасля таго мясцовых жыхароў папрасілі здаць усіх хамякоў, набытых пасля 22 снежня мінулага года. Менавіта ў гэты дзень у заамагазіны Ганконга паступіла новая партыя грызуноў, якія маглі быць заражаныя каранавірусам.

Хамякі разносяць кавід?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?