Фота freepik.com.

Фота freepik.com.

Барам і рэстаранам больш не трэба будзе закрывацца а 20-й вечара. Крытыя і адкрытыя пляцоўкі могуць працаваць у нармальным рэжыме. Адмяняецца праверка сертыфікатаў вакцынацыі.

У той жа час людзі па-ранейшаму абавязаныя насіць маскі ў грамадскім транспарце і ў крамах. Такі парадак захаваецца да канца лютага.

Ірландыя — адна з найбагацейшых краін Еўропы. Яна таксама сярод лідараў на кантыненце па тэмпах рэвакцынацыі. Дзякуючы гэтаму, падчас хвалі «амікрона» колькасць цяжкахворых утрымалася на ўзроўні ніжэйшым за пікі папярэдніх хваль.

Прэм'ер-міністр Ірландыі Майкл Марцін сказаў, што «мы перажылі шторм «амікрон» і што бустарная вакцынацыя «цалкам змяніла сітуацыю».

Раней кавідныя абмежаванні адмяніла таксама Вялікабрытанія, іншая краіна з высокім узроўнем вакцынацыі. Праўда, брытанскі падыход трохі розніцца ад ірландскага.

Гэта першыя сігналы вяртання свету ў дакавідны стан. Як чакаецца, іншыя краіны таксама пачнуць адмяняць каранавірусныя абмежаванні на свабоднае перасоўванне і камунікацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0