«За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваныя — 1 тыс. 964 пацыенты з COVID-19, выпісаныя — 1 тыс. 856 пацыентаў», — паведаміў 22 студзеня тэлеграм-канал Мінздароўя.

Эксперты звярталі ўвагу на тое, што афіцыйная беларуская статыстыка колькасці хворых і смярцей ад кавіду пярэчыць таму, што эпідэміёлагі ведаюць пра законы развіцця эпідэмій вірусаў. Так, падчас першай хвалі пандэміі статыстыка ўпёрлася ў столь 1000 выяўленых інфікаваных за дзень і доўгі час трымалася на гэтым узроўні. Падчас другой і трэцяй хвалі колькасць хворых упіралася ў 2000.

І вось гэтая столь у афіцыйнай статыстыцы амаль дасягнутая зноў. Гэта можа сведчыць пра чарговы ўсплёск кавіду ў краіне і патрэбу асабліва аберагацца ўразлівым групам насельніцтва.

Чытайце таксама: Лукашэнка: Ідэальна, з майго пункту гледжання, каб усе перахварэлі на амікрон

Графік афіцыйна абвешчанай колькасці смерцяў ад кавіду ў Беларусі выглядае так.

Колькасць памерлых ад кавіду за дзень у Беларусі. Статыстыка Мінздароўя Беларусі, графіка worldometers.info.

Графік колькасці смерцяў ад кавіду ў Германіі выглядае зусім інакш.

Колькасць памерлых ад кавіду за дзень у Германіі. Статыстыка Мінздароўя Германіі, графіка worldometers.info.

У астатніх еўрапейскіх краінах графік колькасці смерцяў і заражэнняў нагадвае нямецкі, а не беларускі.

Паводле афіцыйных звестак, за перыяд пандэміі ад кавіду ў Беларусі памерлі 5916 чалавек. У той жа час, мяркуючы па звестках аб «залішняй смяротнасці» ў краіне, афіцыйна зарэгістраваная колькасць смерцяў ад каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі можа быць заніжаная ў 17 разоў.

Чытайце таксама: Эксперты: Рэальная смяротнасць ад кавіду ў свеце можа быць удвая вышэйшай за афіцыйныя лічбы, у Беларусі разрыў гіганцкі

Статыстыка смяротнасці ў Беларусі з 2020 года засакрэчаная, але дэмографы ацэньваюць яе на аснове звестак па асобных раёнах краіны і за асобныя кварталы, якія трапілі ў СМІ ці сталі вядомыя структурам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру