Фота з сацыяльных сетак Веры Паляковай.

Пасаду дырэктара Тэатра юнага гледача замест звольненага па палітычных матывах Уладзіміра Савіцкага можа заняць Вера Палякова, паведамляе тэлеграм-канал Беларускай рады культуры.

Вера Палякова — жонка міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, які ў мінулым быў дарадцам Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніком яго Адміністрацыі.

Уладзімір Савіцкі — адзін з тысяч звольненых за палітычныя погляды або адмову звальняць падначаленых за палітычныя погляды. У тэатральнай сферы звальненні адбыліся ў Тэатры беларускай драматургіі ў Мінску, Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску, Вялікім тэатры Оперы і балета, тэатрах у Магілёве, Гродне, Брэсце. Палякова ні разу не выступіла ў абарону рэпрэсаваных калег. У той жа час паведамлялася, што сын Макея ад першага шлюбу пасля падзей 2020-га звольніўся з Міністэрства замежных спраў.

Чытайце таксама: Прафесар БДУ запісала зварот у абарону звольненага калегі, заклікае адмаўляцца ад працы на месцы звольненых

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?