Злучаныя Штаты вядуць перамовы з Катарам аб пастаўках дадатковых аб'ёмаў газу ў Еўропу ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну. 

«Мы спрабуем зразумець, што можна зрабіць, каб падрыхтавацца да такога развіцця падзей, асабліва з улікам зімы і вельмі нізкіх запасаў [прыроднага газу ў еўрапейскіх сховішчах], — заявіла выданню Financial Times высокапастаўленая крыніца ў амерыканскай адміністрацыі. — Мы абмяркоўваем, што на рынку можна перанакіраваць, што можа нам дапамагчы,<…> што можна падрыхтаваць да адпраўкі на выпадак, калі крызіс абвострыцца».

Па словах іншага суразмоўцы выдання, з Дохай абмяркоўваецца магчымасць «забяспечыць доўгатэрміновыя гарантыі энергетычнай бяспекі за кошт паставак звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ), асабліва з улікам таго, што Катар значна павялічыць вытворчасць ЗПГ у бліжэйшыя некалькі гадоў».

Пры гэтым суразмоўцы выдання прызнаюць, што ў кароткатэрміновай перспектыве значна нарасціць пастаўкі ЗПГ у Еўропу будзе вельмі няпроста з-за павышанага попыту на газ па ўсім свеце. Аднак чакаецца, што Катар будзе гатовы перанакіраваць свае танкеры з ЗПГ у Еўропу ў выпадку вайны ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0