У заяве кіраўніка брытанскага МЗС Ліз Трас гаворыцца, што «апублікаваная сёння інфармацыя пралівае святло на маштабы расейскай дзейнасці, накіраванай на падрыў Украіны, і дае ўяўленне пра мысленне Крамля».

Расея перакінула на мяжу з Украінай больш за 100 тысяч вайскоўцаў. На думку брытанскіх уладаў і іх партнёраў па НАТА, перакідка можа быць звязаная з падрыхтоўкай да маштабнага ўварвання расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны.

«Расея павінна знізіць эскалацыю, спыніць кампаніі агрэсіі і дэзінфармацыі і пайсці шляхам дыпламатыі, — гаворыцца ў паведамленні Форын-офіса. — Як неаднаразова заяўляла Вялікабрытанія разам з нашымі партнёрамі, любое ваеннае ўварванне Расеі ва Украіну будзе велізарнай стратэгічнай памылкай, за якую прыйдзецца заплаціць вельмі высокую цану».

Яўген Мураеў, імя якога прагучала ў заяве брытанскага МЗС — дэпутат двух скліканняў украінскага парламента (абіраўся ў 2012 і 2014 гадах). 45-гадовы палітык — былы сябра Партыі рэгіёнаў, цяпер — лідар партыі «НАШЫ».

Яўген Мураеў. Фота: Facebook.

Яўген Мураеў. Фота: Facebook.

Мураеў быў кандыдатам у прэзідэнты Украіны на выбарах 2019 года, аднак зняў сваю кандыдатуру на карысць Аляксандра Вілкула. На парламенцкіх выбарах 2019 года ён не змог абрацца ў парламент. Гэты палітык неаднаразова выказваўся за пазаблокавы статус Украіны і дэцэнтралізацыю ўлады.

Пры гэтым супраць Мураева з 2018 года дзейнічаюць расейскія санкцыі. Ён іх звязвае са сваім канфліктам з кумам Пуціна Віктарам Медвядчуком.

«У маёй сям'і там арыштаваныя актывы. Як у брытанскіх спецслужбаў і Форын-офіса гэта спалучаецца з тым, што мяне нібыта хоча Расея прызначыць кіраўніком «акупацыйнага ўрада» - гэта пытанне да містэра Біна», — так Мураеў адрэагаваў на паведамленне брытанскіх уладаў.

Брытанскі МЗС сцвярджае, што некаторыя з прарасійскіх палітыкаў «кантактуюць з афіцэрамі расейскай выведкі, якія цяпер удзельнічаюць у планаванні нападу на Украіну».

МЗС Расіі назвала заяву афіцыйнага Лондана дэзінфармацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0