Паганяйла сцвярджае, што працэдура выбараў кіраўніка дзяржавы ў 2020 годзе «не была завершаная ў сувязі з адмовай Вярхоўнага суда ў разглядзе скаргаў кандыдатаў у прэзідэнты на рашэнні Цэнтрвыбаркама».

Юрыст нагадаў, што пасля выбараў кандыдаты Андрэй Дзьмітрыеў, Ганна Канапацкая і Святлана Ціханоўская звярнуліся ў ЦВК са скаргамі на яго рашэнне прызнаць Лукашэнку абраным прэзідэнтам Беларусі. Калі ЦВК адхіліла скаргі, яны паспрабавалі аспрэчыць рашэнне ў Вярхоўным судзе, але суд адмовіўся пачынаць справу.

Паколькі абавязковыя працэдуры па аспрэчванні вынікаў выбараў не былі выкананыя, «прыняцце А.Р.Лукашэнкам прысягі, уступленне яго на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нельга прызнаць адпаведнымі Канстытуцыі і прынятымі ў адпаведнасці з ёй актамі заканадаўства», —- гаворыцца ў скарзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0