Затрыманні нелегалаў на мяжы з Польшчай не спыняюцца
Польская памежная ахова паведаміла ў Твітары, што ўчора і сёння ўначы ёй былі затрыманыя 17 нелегальных мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі.
Паводле інфармацыі ведамства, учора беларуска-польскую мяжу нелегальна спрабавалі перайсці два камерунцы, два гвінейцы, ганец і кубінец. Яны разрэзалі дрот і былі затрыманыя.
Акрамя таго, сёння пасля паўночы арыштавалі яшчэ адну групу мігрантаў, якая складалася з 11 грамадзян Ірака.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ