Партыя амерыканскай зброі перад адпраўкай у Украіну. Фота: DVIDS/Mauricio Campino

Партыя амерыканскай зброі перад адпраўкай у Украіну. Фота: DVIDS/Mauricio Campino

Пра чарговы пастаўкі зброі з Амерыкі паведамляе ўкраінскі вайсковы сайт «Мілітарний».

Інфармацыйны партал DVIDS Міністэрства абароны ЗША апублікаваў здымкі працэсу падрыхтоўкі да адпраўкі ва Украіну чарговай партыі зброі і боепрыпасаў, якія прыбылі ў ноч на 22 студзеня. Сярод партый у тубах ёсць і такія, якія раней ва Украіну не пастаўляліся. Гаворка пра гранатамёты M141 Bunker Defeat Munition (BDM), або SMAW-D («аднаразовыя»).

Гранатамёт SMAW-D. 

Гранатамёт SMAW-D. 

SMAW-D — ручная аднаразовая рэактыўная граната, прызначаная для разбурэння палявых умацаванняў, пракладкі праходаў у агароджах, сценах будынкаў. Граната мае 83-мм аскепкава-фугасную баявую частку HEDP (High Explosive Dual Purpose), якая змяшчае 1,1 кг выбухоўкі, з двухрэжымным дэтанатарам.

Нягледзячы на тое, што BDM аптымізаваны для выкарыстання супраць умацаванняў, ён таксама здольны знішчаць небраняваную і лёгкабраняваную тэхніку.

Груз летальнай зброі ад ЗША для Украіны. 22 студзеня 2022 года. Фота: Пасольства ЗША.

Груз летальнай зброі ад ЗША для Украіны. 22 студзеня 2022 года. Фота: Пасольства ЗША.

Партыя, якая ў ноч на 22 студзеня прыбыла ў аэрапорт Кіева, — першая з некалькіх партый новага пакета дапамогі ў сферы бяспекі Узброеным сілам Украіны на суму 200 мільёнаў даляраў.

Тым часам Канада збіраецца даслаць Украіне стралковую зброю для атрадаў тэрытарыяльнай абароны. Пра гэта паведаміў тэлеканал CBC.

Таксама ў планах — дастаўка ва Украіну бронекамізэлек і абарончых акуляраў. Пакуль, аднак, застаецца незразумелым, ці дашле Канада ва Украіну сваіх інструктараў для навучання войскаў тэрытарыяльнай абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0