На фота — марш 23 жніўня

На фота — марш 23 жніўня

За ўдзел у двух Маршах 23 і 30 жніўня 2020 года яго абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Паводле абвінавачвання, Лаўскі, «23 жніўня 2020 года не раней за 13 гадзін 52 хвіліны прыбыў да д. 79 па праспекце Незалежнасці ў Мінску, з нявызначанымі асобамі калонай прайшоў па праспекце Незалежнасці да д. 1 на вул. Свярдлова ў Мінску, пасля чаго пайшоў па пр. Незалежнасці да скрыжавання пр. Пераможцаў і вул. Мельнікайце, дзе з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, узяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, — супрацоўнікаў АУС, і якія пацягнулі парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў, далучыўся да групы грамадзян, якія ўдзельнічалі ў гэтых супрацьпраўных дзеяннях».

Таксама намеснік пракурора Мінска заявіў іск у інтарэсах «Мінсктранса» ў памеры 13 419 рублёў 87 капеек.

Доказамі па справе выступалі фота і відэа з тэлефонаў і ноўтбука Лаўскага.

Акрамя таго, некаторыя здымкі Аляксей апублікаваў у Інстаграме, што таксама паслужыла на судзе доказам яго віны. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0