— Так, выйшлі з ПВТ. OneSoil расце як міжнародная кампанія, асноўная дзейнасць цяпер вядзецца са Швейцарыі і Польшчы. І паколькі многія нашы супрацоўнікі пераехалі ў офіс у Варшаве, а іх колькасць у Беларусі значна скарацілася — была прынятая пастанова выйсці з ПВТ, — распавялі dev.by у кампаніі.

Частка супрацоўнікаў OneSoil працягвае працаваць дыстанцыйна з Беларусі, але цяпер у кампаніі два офісы — у Швейцарыі і Польшчы.

OneSoil — стартап з Беларусі, які ў 2017 годзе стварылі праграміст Вячаслаў Мазай і географ Усевалад Генін. Яго асноўны прадукт — разумная сістэма для маніторынгу стану пасяўных плошчаў, павелічэння ўраджайнасці і эканоміі рэсурсаў. Для збору «ўраджаю» звестак з палёў выкарыстоўваюцца спадарожнікавыя здымкі.

Падчас наведвання ПВТ у 2019 годзе агратэх-распрацоўкі OneSoil паказвалі Аляксандру Лукашэнку. Ён адзначыў, што такія распрацоўкі «вельмі карысныя і патрэбныя».

У OneSoil інвеставалі Юрый Гурскі, Юрый Мельнічак, Леанід Лознер. Апошнія вядомыя інвестыцыі — $5 млн ад двух еўрапейскіх венчурных фондаў.

У кастрычніку 2021 года новым CEO стартапа стаў швейцарац Мортэн Шміт. Вячаслаў Мазай, які займаў пасаду СЕО з моманту заснавання OneSoil, перайшоў на пазіцыю дырэктара па інавацыях. У лістападзе стала вядома, што OneSoil адкрыў офіс у Варшаве.

Беларускі аграстартап стварыў першую ў свеце інтэрактыўную карту ўсіх сельскагаспадарчых палёў ЗША і Еўропы

OneSoil навучыўся бачыць пасевы скрозь аблокі

Беларускі стартап OneSoil атрымаў $500 тысяч на рэвалюцыю ў сельскай гаспадарцы

Аграрны стартап OneSoil прыцягнуў 5 мільёнаў даляраў ад двух заходніх фондаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0