Хаця сігналаў святлафора для кірунку МАЗа не бачна, але ж па ўскосных прыкметах можна зразумець, што для яго сапраўды гарэла чырвонае святло. Калі ўважліва глядзець відэа, то можна заўважыць, што для пешаходаў ужо загарэлася зялёнае.
Аднак у ДТЗ вінаватым можа быць прызнаны кіроўца Škoda, хаця ён і завяршаў манеўр. Стандартна ДАІ у такіх выпадках лічыць, што прычына — у несаступанні сустрэчнаму аўтамабілю.
Нагадаем, што згодна з пунктам 106 Правіл дарожнага руху, кіроўца, які выехаў на перакрыжаванне пры дазвольным сігнале святлафора, павінен выехаць у запланаваным кірунку незалежна ад сігнала, але пры гэтым павінен саступіць дарогу сустрэчнаму транспарту.
А таго, хто знаходзіўся за рулём МАЗа, імаверна, прыцягнуць да адказнасці за праезд на чырвонае.
Чытайце таксама: Ці вартая ахвяраў прынцыповасць ДАІ? Самыя гучныя выпадкі гібелі ў выніку аўтапагоняў





