Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Справу разглядаў суддзя Сяргей Шаціла.

Да суда Сяргей Лагуткін утрымліваўся ў СІЗА на Валадарскага.

Як устаноўлена следствам, Сяргей Лагуткін, вечарам 9 жніўня 2020 года рухаўся ў калоне пратэстоўцаў разам з іншымі асобамі па праспектах Пераможцаў і Машэрава ў Мінску, станавіўся «ў счэпку локцямі».

«Таксама ён разам з іншымі, выкрыкваючы лозунгі, блакаваў і перагароджваў шлях аўтамабілям, што прывяло да парушэння працы грамадскага транспарту. На законныя патрабаванні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў спыніць супрацьпраўныя дзеянні не рэагаваў».

Падчас судовага следства Лагуткін сваю віну прызнаў цалкам.

Таксама «Мінсктранс» заявіў пра шкоду ў тры тысячы рублёў.

У выніку суд прыгаварыў Лагуткіна да двух гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

На суровасць пакарання паўплывала наяўнасць ранейшай судзімасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0