Пакуль што вядома па сітуацыі наступнае:

  • Затрымалі траіх супрацоўніц, пакуль яны не на волі.
  • Дакладная прычына прыходу сілавікоў невядомая. Па чутках, гэта звязана з адной буйной кампаніяй, якая супрацоўнічала з рэкламным агенцтвам.
  • Кіраўнік кампаніі Ігар Кольчанка цяпер знаходзіцца за мяжой.

Заснавальнік і дырэктар Sette Ігар Кольчанка — экс-журналіст «Советской Белоруссіі». Sette працавала з многімі буйнымі кампаніямі: «Баржомі», «Аліварыя», «А-100». Сярод кліентаў Sette і мабільны аператар «А1», які апошнім часам падвяргаецца нападкам праўладных блогераў і СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0