Лятучае таксі з савецкага кінафільма «Госця з будучыні».

Wisk, як і многія іншыя стартапы ў гэтай сферы, працуе над стварэннем электрычнага VTOL — лятучага апарата вертыкальнага ўзлёту і пасадкі, гэта значыць такога, які будзе ўзлятаць і садзіцца як верталёт.

Адрозненне Wisk ад многіх іншых падобных кампаній у тым, што яна хоча распрацаваць беспілотны VTOL.

«На наш погляд, вялікая стратэгічная перавага Wisk у тым, што яна пераходзіць адразу да беспілотнага лятучага апарата, укараняючы прынцыпы гэтага на кожным этапе канструявання і распрацоўкі»,

— лічыць дырэктар па стратэгіі Boeing Марк Ален.

Як піша Reuters, Wisk плануе запусціць сваё лятучае таксі да 2028 года. Рашэнне пабудаваць адразу беспілотны VTOL робіць працэс распрацоўкі больш доўгім: многія канкурэнты кампаніі збіраюцца прадставіць свае лятучыя апараты ўжо да 2024 года.

У той жа час такія таксі ў цэлым ствараюцца не так хутка, як чакалася першапачаткова: у сярэдзіне 2010-х гадоў шматлікія кампаніі абяцалі вывесці на рынак свае лятучыя апараты ўжо да 2020 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?