Алег Навальны. Фота Інтэрфакс

25 студзеня крымінальна-папраўчая інспекцыя запатрабавала замяніць Алегу Навальнаму ўмоўны тэрмін на рэальны па так званай «санітарнай справе». Разгляд хадайніцтва прызначаны на 18 лютага ў Люблінскім судзе Масквы, Федэральная служба выканання пакаранняў патрабуе замены тэрміна Навальнаму, бо ён не стаў на ўлік у інспекцыі.

У жніўні 2021 года Алега Навальнага асудзілі да аднаго года ўмоўна, прызнаўшы вінаватым у падбухторванні да парушэння санітарна-эпідэміялагічных правілаў за заклікі выйсці на акцыі ў падтрымку яго брата, які цяпер адбывае зняволенне ў калоніі ва Уладзімірскай вобласці.

Раней Алег Навальны ўжо адбываў пакаранне ў калоніі па так званай справе «Іў Рашэ».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?