«З пачатку года мы не прапусцілі на тэрыторыю краіны 29 грузавікоў, якія везлі забаронены тавар пад выглядам іншага тавару. Склалі адпаведныя пратаколы. Мы не толькі працуем па знешняй мяжы ў пунктах пропуску, але і мабільнымі групамі кантралюем беларуска-расійскі ўчастак мяжы, каб адтуль не завозілі тавары, якія ў нас забароненыя», — сказаў Арлоўскі.
Беларускі ўрад з 1 студзеня забараніў увозіць дзясяткі відаў харчовых тавараў у Беларусь з Еўрасаюза, ЗША, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і іншых краін, якія ўводзілі санкцыі супраць беларускага рэжыму. Пад забаронай апынуліся мяса, мясныя прадукты, малако і малочныя прадукты, садавіна і гародніна, соль, кандытарскія вырабы.