Па інфармацыі складальнікаў інфаграфікі, самым вялікім ваенным патэнцыялам валодае, натуральна, Расія. Колькасць вайскоўцаў у краіне складае 3 568 тыс. чалавек. Далей ідуць Украіна (1 211 тыс. чалавек) і Азербайджан (472 тыс. чалавек).

Беларусь з 15 дзяржаў былога СССР займае чацвёртае месца. Колькасць вайскоўцаў у краіне складае 445 тыс. чалавек. А менш за ўсё вайскоўцаў у Таджыкістане — усяго 16 тыс. чалавек.

Па суме ваенных выдаткаў зноў наперадзе ўсіх Расія. На абарону яна выдаткоўвае 61 713 млн даляраў. А вось па ваенных выдатках на душу насельніцтва лідзіруе Эстонія — сума на аднаго чалавека складае 529 даляраў.

У Беларусі, па інфармацыі клуба «Валдай», на «абаронку» расходуецца 845 млн даляраў. Ваенныя ж выдаткі на душу насельніцтва складаюць усяго 89 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0