Да 300 рублёў у лістападзе мінулага года атрымлівалі 1,1% работнікаў, ад 300,1 да 400 рублёў — таксама 1,1%, ад 400,1 да 500 рублёў — 5,6%, ад 500,1 да 600 рублёў — 6,7%.

Заробкі ад 600,1 да 800 рублёў былі ў 14,4% работнікаў, ад 800,1 да 1000 рублёў — таксама ў 14,4%.

Ад 1000,1 да 1500 рублёў зараблялі 28,7% работнікаў, ад 1500,1 да 2000 рублёў — 14,2%, ад 2000,1 да 5000 рублёў — 12,2%.

Пры гэтым заробкам больш за 5000 рублёў у лістападзе мінулага года маглі пахваліцца 1,6% работнікаў.

Сярэдні заробак у лістападзе мінулага года склаў 1 476,3 рубля. У параўнанні з кастрычнікам ён знізіўся на 2 рублі 60 капеек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0