Фота: Нацпаліцыя Украіны

Служачага Нацгвардыі Украіны, які адкрыў агонь па калегах ў Дняпры, затрымалі. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку кіраўнік МУС Дзяніс Манастырскі.

«Толькі што Арцёма Рабчука затрымалі паліцыянты на Днепрапятроўшчыне», — напісаў міністр, падкрэсліўшы, што стралок «панясе самую сур'ёзную адказнасць, прадугледжаную законам».

Ён пацвердзіў, што ў выніку стральбы загінулі пяць чалавек, яшчэ пяцёра пацярпелі.

Манастырскі заклікаў «старанна прааналізаваць» арганізацыю ваеннай службы і зразумець, што ў ёй можна змяніць. Па загадзе кіраўніка МУС будзе створаная камісія для вывучэння абставінаў, «якія маглі прывесці да такіх дзеянняў 21-гадовага салдата, якога заклікалі вучыцца абараняць краіну і клапаціцца пра бяспеку, а не расстрэльваць калег».

Чытайце таксама:

Ва ўкраінскім Дняпры салдат забіў пяць чалавек і ўцёк

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру