Фота РБК

Фота РБК

Ініцыятарам вылучэння стала аб'яднанне дэпутатаў парламента Эстоніі, якое называецца як «Дэпутацкая група ў падтрымку Аляксея Навальнага і іншых палітвязняў РФ».

Пры вылучэнні было вырашана не ўдакладняць, якая менавіта юрыдычная асоба намінуе: «У вачах міжнароднай грамадскасці «Мемарыял», ля вытокаў якога стаяў А. Д. Сахараў, адзіны, «Міжнародны Мемарыял» і праваабарончы цэнтр — яго часткі».

28 снежня Вярхоўны суд Расіі пастанавіў ліквідаваць «Міжнародны Мемарыял», а 29 снежня Масгарсуд вынес аналагічнае рашэнне ў дачыненні да праваабарончага цэнтра «Мемарыял». Ліквідацыю ініцыявала пракуратура, якая заявіла, што арганізацыі парушалі заканадаўства аб «замежных агентах». Праваабарончы цэнтр «Мемарыял» таксама абвінавацілі ў «апраўданні тэрарызму і экстрэмізму». «Мемарыял» адхіліў абвінавачванні і заявіў, што будзе абскарджваць судовыя рашэнні. ЕСПЧ запатрабаваў прыпыніць выкананне вынесеных рашэнняў.

Чытайце таксама: 

У Расіі ліквідавалі праваабарончы цэнтр «Мемарыял»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0