У Мінску каля 80% хворых на «амікрон»
Пра гэта паведаміла галоўны ўрач Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Ярмак, пішуць «Мінск-Навіны».
Паводле яе словаў, у лютым гэты штам выцісне іншыя.
У той жа час, калі ў суседніх краінах захворвальнасць на кавід б'е рэкорды з-за звышзаразнага «амікрона», у Беларусі афіцыйная статыстыка не перавышае 2000 выпадкаў за суткі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ