minsk-lada.by

Самай папулярнай мадэллю на рынку стала Lada Vesta. Іх было прададзена 4803 машыны, паведамілі на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным Прэс-цэнтры прадстаўнікі БАА.

Другое месца — у Volkswagen Polo з 3 372 аўтамабілямі, а трэцяе — у KIA Rio з 3 213 машынамі, паведамляе Беларуская аўтамабільная асацыяцыя.

У першую дзясятку таксама патрапілі Geely Coolray, Lada Niva Legend, Lada Largus, LADA Granta, Renault Duster, Geely ATLAS і Hyundai Creta.

Першая тройка найбольш папулярных мадэляў беларускага рынку аўтамабіляў у 2021 годзе не зведала істотных змен.

У класе С самай папулярнай мадэллю стала летась Geely GS (647 аўтамабіляў), у класе F Mercedes S-Class (18 шт), у класе красовераў B на першым месцы Geely Coolray (2 662 шт), у класе красовераў C — Renault Duster (1 406 шт), у класе красовераў D — Nissan X-Trail (532 шт.), у класе красовераў E — BMW X5 (178 шт.), у класе красовераў F — BMW X7 (69 шт.), сярод пазадарожнікаў — Lada Niva Legend (2011 шт.)

У цэлым беларускі рынак аўтамабіляў летась скараціўся на 11,2% да 46 837 адзінак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна