Аналіз фактаў дазволіў маніторынгавай місіі зрабіць высновы пра парушэнне такіх правоў Віктара Бабарыкі, як:

  • права на доступ да абаронцы да суда;
  • права быць інфармаваным пра сутнасць прад'яўленых абвінавачванняў;
  • права быць асуджаным кампетэнтным, незалежным і бесстароннім судом;
  • права на прэзумпцыю невінаватасці;
  • права на дастатковы час і ўмовы для падрыхтоўкі да абароны;
  • права выкліку і допыту сведак.

Зыходзячы з праведзеных назіранняў і інфармацыі, якія прагучала ў судовых пасяджэннях, у справаздачы канстатаваная прадвызначанасць вынікаў працэсу і пакаранне за ўдзел Бабарыкі ў выбарчай кампаніі.

Маніторынгавая місія зрабіла выснову, што сукупны шэраг парушэнняў у ходзе працэсу аказаў негатыўны ўплыў на справядлівасць судовага разгляду па справе Бабарыкі, што ў рэшце рэшт магло стаць істотным фактарам яго асуджэння.

На аснове праведзенага назірання і выяўленых парушэнняў аўтары справаздачы адзначаюць: 

«Палітычны кантэкст у спалучэнні з апісанымі парушэннямі прыводзіць нас да вельмі сур'ёзных асцярогаў, што абвінавачванне і суд над спадаром Бабарыкам былі выкліканыя неналежнымі матывамі, што ўяўляе сабою злоўжыванне працэсам».

«Фонд Клуні за справядлівасць» (Clooney Foundation for Justice) заснаваны галівудскім акцёрам Джорджам Клуні і ягонай жонкай — юрысткай Амаль Клуні. Адной з ініцыятываў фонду з'яўляецца TrialWatch — маніторынг крымінальных судовых працэсаў у розных краінах з мэтай выкрыцця несправядлівасці і прасоўвання вяршэнства права.

Поўны тэкст справаздачы на англійскай мове даступны тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0