У Бабруйску прыдумалі «дні цвярозасці». Чатыры пятніцы ў год
Бабруйскі гарвыканкам сваім рашэннем прызначыў чатыры «дні цвярозасці» ў гэтым годзе. Сёння дакумент з’явіўся на Нацыянальным прававым партале.
Алкагольныя вырабы ў горадзе не будуць прадаваць 11 лютага, 13 мая, 12 жніўня і 11 лістапада.
З чым звязаны выбар дзён, не паведамляецца. Але гэта другая пятніца кожнага трэцяга месяца сезона (зімы, вясны і г.д.)
Выключэнне зробяць для ўстаноў грамадскага харчавання.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ