На фота — Катар

Катар назвалі самай бяспечнай краінай у свеце для падарожжаў у 2022 годзе. Пра гэта сведчаць звесткі аналітычнага сэрвісу Numbeo, які параўноўвае статыстыку злачынстваў розных дзяржаў. Поўная справаздача апублікаваная на афіцыйным сайце арганізацыі.

Так, паводле справаздачы, індэкс злачыннасці ў Катары складае ўсяго 13,7 бала, а індэкс бяспекі — 86,2 бала. На другім месцы ў рэйтынгу з невялікім адрывам ад лідара апынуліся Аб'яднаныя Арабскія Эміраты — узровень бяспекі ў краіне ацанілі на 84,8 бала. На трэцім і чацвёртым радку размясціліся Тайвань (84,1 бала) і Востраў Мэн (81,3 бала) адпаведна.

Таксама сярод найбольш спрыяльных для падарожжаў краін адзначылі Аман (80 балаў), Швейцарыю (78,3 бала), Ганконг (78 балаў), Японію (77,8 бала), Арменію (77,8 бала) і Славенію (77,3 бала).

Беларусь у спісе бяспечных на 116-м месцы са 142 краін з індэксам бяспекі 41,59 і індэксам злачыннасці 58,41. Перад намі Кыргызстан, Калумбія, Самалі, Гватэмала, Балівія. За намі — Зімбабвэ, Лівія, Паўночная Карэя.

Польшча — 29-я, Літва — 36-я, Расія — 49-я, Украіна — 81-я.

Зусім небяспечныя — Гандурас, Паўднёвая Афрыка, Афганістан, Папуа-Новая Гвінея, Венесуэла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?