Журналіст «Камсамолкі» Генадзь Мажэйка знаходзіцца за кратамі з 1 кастрычніка

Падчас інтэрв'ю міністра Лаўрова чатыром радыёстанцыям яго спыталі, чаму МЗС маўчыць і не заступаецца за расійскіх журналістаў у сітуацыі з арыштам у Мінску карэспандэнта «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзя Мажэйкі, які працаваў у тым ліку ў Маскве, а таксама з вымушаным закрыццём карпункта «КП» у Беларусі, піша «Інтэрфакс».

Па яго словах, МЗС выказвала заклапочанасць у сувязі з закрыццём карпункту «КП у Беларусі». Аднак ён падкрэсліў, што ў гэтай сітуацыі гаворка ідзе пра грамадзян Беларусі, а «гэта трошкі іншая гісторыя», бо любая краіна ў дачыненні да сваіх грамадзян кіруецца ўласнымі законамі.

***

Вечарам 28 верасня на сайце kp.by быў апублікаваны артыкул беларускага журналіста Генадзя Мажэйкі з успамінамі былой аднакласніцы пра айцішніка Андрэя Зельцэра, які застрэліў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка ў сваёй кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Мінску.

Раніцай наступнага дня сайт «Камсамолкі» ў Беларусі быў заблакаваны паводле рашэння Мінінфарма. 

Генадзь Мажэйка быў затрыманы 1 кастрычніка паводле ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Яму пагражае да 12 гадоў зняволення. 5 кастрычніка было прынятае рашэнне пра закрыццё беларускага офіса «Камсамолкі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?