Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Партызанскім РУУСе на дзяўчыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП, за «несанкцыянаванае пікетаванне БЧБ-сцягам, размешчаным на акне прыватнага дома», паведамляюць праваабаронцы. 

На судзе Вольга віну не прызнала, а заявіла, што выкарыстоўвала сцяг у якасці фіранкі і пікет не праводзіла. Да матэрыялаў справы далучылі фотаздымкі, якія міліцыянты зрабілі з вуліцы. 

Суддзя Наталля Дзядкова прызнала Вольгу вінаватай і арыштавала яе на 7 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0