Вольга Маёрава. Фота «Радыё Свабода».

У лісце пералічваюцца наступныя артыкулы:

  • частка 2 арт. 285 — Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме;
  • частка 3 арт. 130 — Дзеянні па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб, або якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека або іншыя цяжкія наступствы;
  • частка 4 арт. 295 — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, учыненыя арганізаванай групай;
  • частка 3 арт. 361 — Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт;
  • частка 2 арт. 257 — Падман спажыўцоў, учынены групай асоб па папярэдняй змове, або асобай, раней судзімай за падман спажыўцоў, або ў буйным памеры;
  • частка 1 арт. 14 — Замах на злачынства;
  • частка 6 арт. 16 — Саўдзел у злачынстве;
  • частка 2 арт. 289 — Акт тэрарызму.
  • Відаць, гэта тыя артыкулы, пра якія Маёравай кажуць падчас следства. 

Раней у адным з лістоў Вольга Маёрава паведамляла, што рыхтуецца да прысуду па больш жорсткай, 3-й частцы, 289-га артыкула.

Вольгу Маёраву затрымалі 4 студзеня 2021 года ў яе доме ў вёсцы Нача Крупскага раёна па так званай «справе Мікалая Аўтуховіча». У доме быў праведзены ператрус, супрацоўнікі КДБ забралі з дома тэхніку.

Чытайце таксама:

Палітзняволенай Вользе Маёравай пагражае 25 гадоў 

Супрацоўнікі КДБ затрымалі актывістку Вольгу Маёраву. Сын: «Меркавана па справе Аўтуховіча»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?