Фота: panama555 / depositphotos.com
Як паведамляе выданне, ЗША ўжо перагаварылі з Катарам і іншымі буйнымі экспарцёрамі газу аб дадатковых пастаўках звадкаванага прыроднага газу. Брусель, у сваю чаргу, вядзе перамовы адносна своп-здзелак па звадкаваным газе з некаторымі азіяцкімі краінамі.
Па звестках газеты, еўракамісар па энергетыцы Кадры Сімсан у пачатку лютага адправіцца ў Азербайджан для перамоў з міністрам энергетыкі і міністрам экалогіі і прыродных рэсурсаў гэтай краіны, каб дамовіцца аб дадатковых газавых пастаўках у ЕС. А 7 лютага Сімсан прыбудзе ў Вашынгтон на энергетычны савет ЗША — ЕС.
Азербайджан гатовы пампаваць Еўропе газ дадаткова ў экстранным выпадку, калі напружанасць у адносінах Расіі з Украінай парушыць пастаўкі. Пра гэта заявіў пасол Азербайджана ў Вялікабрытаніі Элін Сулейманаў, паведамляе Bloomberg.