Пуцін на на Піскароўскіх могілках, пецярбуржцы — чакаюць. Фота: ТАСС

Пуцін на на Піскароўскіх могілках, пецярбуржцы — чакаюць. Фота: ТАСС

Кадры, дзе Пуцін ідзе па Піскароўскіх могілках, а пецябруржцы стаяць за агароджай могілак, выклікалі вялікі рэзананс.

27 студзеня пецябруржцы — у тым ліку блакаднікі і тыя, у каго ў блакаду загінулі сваякі, — прыходзяць на Піскароўскія мемарыяльныя могілкі, месца масавага пахавання абаронцаў і жыхароў Ленінграда, якія загінулі ў блакаду падчас Вялікай Айчыннай вайны.

 У Пуціна там пахаваны брат, ён шмат разоў у гэты дзень наведваў мемарыял. Але сёлета з-за пандэміі абмежаванні, звязаныя з візітам прэзідэнта, аказаліся незвычайнымі. Людзей на могілкі не пускалі з раніцы, да ад'езду Пуціна, ім давялося чакаць за агароджай, нягледзячы на снегапад і мароз.

Экскурсавод Нікалаева патрапіла на відэа ў СМІ пасля таго, як выйшла за агароджу могілак, каб папярэдзіць прысутных, што да 15 гадзін уваход будзе зачынены. Яна расказала, што людзей не пускаюць на могілкі падчас візітаў высокапастаўленых асоб кожны год — не толькі, калі прыязджае прэзідэнт.

Звычайная, паводле яе слоў, і прысутнасць снайпераў на даху ўваходнага павільёна — фатаграфія ў СМІ, на якой бачныя снайперы, не была фэйкам, пацвердзіла яна.

Аднак сілавікі, паводле яе назіранняў, на гэты раз звярнулі ўвагу і на тое, наколькі бяспечны снег на могілках.

«Прыкладна за паўгадзіны [да візіту Пуціна] прыехала спецмашына, адтуль выйшлі людзі, апрацавалі нечым гурбы і зʼехалі», — распавяла яна «Новой газете». «Снег раней ніколі не апрацоўвалі», — дадала супрацоўніца мемарыяла.

Пуцін у чацвер усклаў вянок да манумента «Маці-Радзімы» і букет да брацкай магілы, дзе, па словах суразмоўцы Бі-бі-сі, пахаваны яго брат (і дзе ўжо ляжаў вянок).

 Тых, хто неслі вянок, «прывезлі на асобнай машыне, і ніхто да іх не падыходзіў увогуле, акрамя прэзідэнта непасрэдна на ўскладанні», сцвярджае яна.

Работнікі мемарыяла абмяркоўвалі паміж сабой, што «венканосцы» да мерапрыемства знаходзіліся на каранціне. Раней паведамлялася пра карантын для тых, хто абслугоўвае прэзідэнта Расіі ці з ім сустракаецца.

На сайце мемарыяла была абʼява, што могілкі зачыненыя для наведвання да 15:00. Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў казаў Бі-бі-сі, што з-за візіту прэзідэнта людзей прасілі пачакаць 10-15 хвілін.

 Пуцін, паводле Пяскова, на каранавірус не хварэў. 

Пуцін у Пецярбургу ўшанаваў памяць загінулых у блакаду. Усім астатнім уваход на могілкі перакрылі ФОТАФАКТ

Лукашэнка прызнаўся, што хворым на кавід сустракаў вайскоўцаў, ездзіў на Раство ў царкву і ўручаў прэміі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0