Беларускім спартоўцам на зімовай Алімпіядзе можна будзе размаўляць толькі з «правільнымі» СМІ
Членам дэлегацыі Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Пекіне дазволена стасавацца толькі з прадстаўнікамі СМІ, акрэдытаванымі Нацыянальным алімпійскім камітэтам (НАК) Беларусі, паведаміла «Матч ТВ» крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
Алімпіяда ў Пекіне пройдзе з 4 па 20 лютага.
Гэта звязваюць са скандалам на летніх Гульнях у Токіа, калі лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская раскрытыкавала некаторыя рашэнні трэнераў і кіраўніцтва камітэта, пасля чаго яе паспрабавалі вывезці з Японіі без яе згоды.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ