Як пішуць «Мінск-Навіны», мінчук гасцяваў у сяброўкі, калі раптам вярнуўся яе муж. Каб застацца незаўважаным, ён выйшаў на балкон і па пажарнай лесвіцы спусціўся на паверх ніжэй.

Там у кватэру яго ўпусціла адзінокая жанчына, якая ўжывала алкаголь. Яны былі ўжо знаёмыя, бо мужчына ўжо не ўпершыню такім чынам хаваўся ад мужа палюбоўніцы, і пачалі разам выпіваць. Затым гаспадыня прапанавала госцю схадзіць у краму па выпіўку.

Жанчына дала маладому чалавеку куртку свайго сына, бо вопратка мінчука засталася ў кватэры каханкі. Апранаючыся, мужчына заўважыў на канапе чужую банкаўскую карту і забраў яе.

Прыйшоўшы ў краму, ён стаў аплачваць наведвальнікам чужой бескантактнай картай іх пакупкі, купляць дзецям прысмакі. Усяго ён здзейсніў 35 плацяжоў, пасля чаго банк стаў адхіляць плацяжы ў сувязі з перавышэннем ліміту. Пасля ён вярнуўся да сваёй новай знаёмай і паклаў картку ў кішэню курткі.

Праз два тыдні яму на мабільны тэлефон патэлефанаваў сын жанчыны і запатрабаваў вярнуць грошы. Але мінчук гэтага не зрабіў, таму ўладальнік карткі пайшоў у міліцыю.

Свае паводзіны падазраваны патлумачыў тым, што яму было вельмі прыкра ад таго, што давялося ўцякаць ад мужа прыяцелькі, і такім вось чынам ён вырашыў загладзіць сваю віну — зрабіўшы незнаёмым людзям дабро.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0