Фота са старонкі ў Фэйсбуку Марыі Грыц

Фота са старонкі ў Фэйсбуку Марыі Грыц

«Я не ўмею маліцца, але гэты час быў як спецыфічная малітва за ўсіх зняволеных і іх блізкіх. Гэта імёны палітвязняў. Думала напісаць толькі тую тысячу, што цяпер у зняволенні, але пакуль тое-сёе, выйшаў палітвязень, і я зразумела, што імёны тут мусяць быць усе, ад 1990-х гадоў. Спадзяюся, што не выпадзе працягваць спіс, але разумею, што прыйдзецца яшчэ дапісваць», — напісала яна ў Фэйсбуку.

Марыя спачатку вырашыла пісаць імёны з 2006 года, такія звесткі ёсць на «Вясне». Але потым сказала, што дапіша прозвішчы ад 1996 года. Аднымі з першых былі Славамір Адамовіч, арыштаваны за антыпрэзідэнцкі верш у 1996-м, і Аляксей Шыдлоўскі, асуджаны за графіці ў 1997-м.

Паводле праваабаронцаў, на сённяшні момант у краіне 1006 палітвязняў.

Сцяг на акцыі ў Кіеве

Сцяг на акцыі ў Кіеве

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0