Фота BBC Food.

Фота BBC Food.

Каб зрабіць шакаладнае пячэнне з апельсінам, вам спатрэбіцца:

  • 100 грамаў масла (каб стала мяккае пры пакаёвай тэмпературы) + трохі масла, каб змазаць форму
  • 100 грамаў трысняговага цукру (можна замяніць на любы іншы цукар)
  • 1 курынае яйка
  • цэдра з 1 апельсіна
  • 50 грамаў малочнага шакаладу (трэба пакрышыць яго на дробныя кавалкі)
  • 275 грамаў мукі
  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Падрыхтуйце бляхі для выпякання і змажце іх маслам (не алеем, а маслам!).
  2. Пакладзіце 100 грамаў масла ў міску і ўзбівайце яго драўлянай лыжкай ці ручным міксерам-узбівалкай, пакуль масла не стане зусім мяккім. Дадайце цукар і зноў узбівайце масла, пакуль яно не набудзе вельмі крэмавую кансістэнцыю.
  3. Трохі ўзбіце яйка і дадайце яго ў сумесь. Перамяшайце яе, пакуль сумесь не стане аднароднай. Дадайце ў сумесь цэдру апельсіна, шакалад і муку, старанна перамяшайце. Рукамі сфарміруйце з цеста шар.
  4. Падзяліце цеста на чатыры часткі і раскачайце кожную з іх у форме каўбасы — яе памер складзе прыкладна 10 см удоўжкі і 4 см ушыркі. Падзяліце кожную з «каўбас» на 6 частак, у выніку вы атрымаеце 24 пячэнні, кожнае з якіх павінна мець круглую форму. Трохі прыцісніце пячэнні і перамясціце іх на бляху для выпякання.
  5. Выпякайце пячэнні хвілін 10—12 ці пакуль яны не стануць залатымі па краях. Асцярожна здыміце пячэнне з бляхі.

Смачна есці!

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выходныя: сонечная шакшука

Рэцэпт на выходныя: нечакана цікавы пірог з морквы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0