Фота: тэлеграм-канал Кадырава
Гаворка ідзе пра пост Кадырава ў Тэлеграме, апублікаваным 24 студзеня, у якім кіраўнік Чачні піша пра Каляпіна і Мілашыну на фоне сітуацыі з выкраданнем жонкі федэральнага суддзі Зарэмы Мусаевай.
На думку Кадырава, Каляпін з Мілашынай — «памагатыя тэрарыстаў», якія «зарабляюць на тэме Чачэнскай Рэспублікі і чачэнцаў, распрацоўваючы сцэнарыі і нашэптваючы на вуха сваім персанажам тэксты і паводзіны».
У сувязі з гэтым «Новая газета» просіць распачаць крымінальную справу ў дачыненні да Кадырава па артыкуле аб узбуджэнні нянавісці або варожасці (пункт «а», ч. 2 арт. 282 КК, караецца штрафам да 600 тысяч расійскіх рублёў або пазбаўленнем волі на тэрмін да шасці гадоў).
Дзікая гісторыя ў Расіі: кадыраўцы вывезлі жонку суддзі
Беларусь падпісала план супрацоўніцтва з Чачнёй





