Падчас сустрэчы. Скрын з відэа.

Падчас сустрэчы. Скрын з відэа.

Адзначыўшы як пазітыўны факт тое, што з 1 лютага Літва спыняе транзіт беларускага калію, і гэта павінна паўплываць на «кашалькі» рэжыму,

Ціханоўская падкрэсліла, што трэба працягваць эканамічны ціск на рэжым і надалей, бо ён не спыняе рэпрэсіі ўнутры краіны.

Таксама лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў перадала Шыманіце пакет прапаноў па падтрымцы беларускай дыяспары ў Літве і рэлакантаў у гэту краіну. Прапановы тычыліся пытанняў атрымання візаў, афармлення дакументаў на пражыванне, працаўладкаванні, псіхалагічнай і медыцынскай дапамогі, а таксама культурных праектаў.

Сярод іншага Ціханоўская адзначыла, што можа быць важна аказаць візавую падтрымку тым беларускім рэлакантам, якія ў святле патэнцыйнай пагрозы вайны могуць быць вымушаныя неўзабаве пакінуць Украіну.

Урэшце Святлана Ціханоўская запрасіла Інгрыду Шыманіце ўзяць удзел у Беларускім бізнэс-форуме ў Вільні 22-23 лютага.

Чытайце таксама:

Сёння вечарам праз Літву пройдуць апошнія цягнікі з грузам «Беларуськалія»

Святлана Ціханоўская стэлефанавалася з СЕО Ryanair

Святлану Ціханоўскую зноў вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0