Іллю затрымалі 17 студзеня ў судзе Савецкага раёна Мінска, куды ён прыйшоў падтрымаць журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна. Міліцыянтам не спадабаліся тры бел-чырвона-белыя паласы на заплечніку студэнта.
На Дабрадзея склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП, абвінаваціўшы яго ў несанкцыянаваным пікетаванні.
На судзе 19 студзеня Дабрадзей сваю віну не прызнаў. Хоць на заплечніку ягоным сапраўды ёсць бел-чырвона-белыя палосы, але свае палітычныя погляды ён праз іх не выказваў.
Тым не менш, суддзя прызначыла яму 10 сутак арышту, якія ён, відаць, ужо адбыў. Хоць у бягучай практыцы рэпрэсіўнай сістэмы бясконцае дадаванне тэрмінаў адседкі па надуманых абвінавачаннях тым, хто нечым не дагадзіў — зусім не рэдкасць.
Чытайце таксама:
Журналіста Аляксандра Івуліна асудзілі на два гады калоніі
«Доўга і ўпарта парушаў грамадскі спакой»: пачаўся суд над журналістам Аляксандрам Івуліным
Да палітвязня Івуліна паштоўка вярнулася праз шэсць гадоў — колішні выхаванец з дзіцячага лагера захоўваў яе ўвесь гэты час
«У гэтым увесь Іва». Сябры — пра самага вядомага спартовага журналіста Беларусі





