Фота Аляксея Нікольскага.

Фота Аляксея Нікольскага.

Журналісты параўноўвалі, колькі гадоў было членам кіраўніцтва адміністрацыі прэзідэнта, членам урада, сенатарам з Савета Федэрацыі, дэпутатам Дзярждумы, членам Савета бяспекі, Дзяржаўнага савета, а таксама кіраўнікам федэральных службаў і агенцтваў па стане на 2012 год і студзень 2021-га.

Самым «узроставым» найвышэйшым органам улады ў Расіі стаў, паводле даследавання «Важных историй», Савет бяспекі. Сярэдні ўзрост яго членаў складае 62 гады, 57% членаў Савета бяспекі паводле ўзросту ўжо пенсіянеры.

Далей па гэтым паказчыку ідуць адміністрацыя прэзідэнта (58 гадоў), Савет Федэрацыі (57 гадоў), федэральныя ведамствы, Дзяржсавет і ўрад (па 54 гады), дэпутаты Дзярждумы (53 гады).

Пры гэтым Савет Федэрацыі займае другое месца па долі пенсіянераў: 39% сенатараў знаходзяцца ў пенсійным узросце. Менавіта там працуе сенатар Мікалай Рыжкоў, былы старшыня Савета Міністраў яшчэ СССР, якому 92 гады, адзначаюць журналісты.

«Важные истории» выявілі, што самымі маладымі расійскімі чыноўнікамі выйшэйшага звяна аказаліся губернатары. Іх сярэдні ўзрост складае 51 год, і толькі 12% кіраўнікоў рэгіёнаў знаходзяцца ў пенсійным узросце.

З 2012 года 49% членаў Савета бяспекі застаюцца на сваіх месцах, заўважылі журналісты. У Адміністрацыі прэзідэнта за 10 гадоў на кіраўнічых пасадах засталіся 39% супрацоўнікаў.

«Асноўная ўласцівасць гэтай улады на яе верхавіне — нязменнасць. І адсутнасць ратацыі — адзін з галоўных недахопаў той сістэмы, якую яны пабудавалі. Усё ж такі галоўныя, ключавыя фігуры ніколі не выпадалі з розных сфераў улады», — так пракаментаваў атрыманыя вынікі палітолаг Андрэй Калеснікаў.

Гэта пачынае вельмі нагадваць брэжнеўскія часы.

«Сярэдні ўзрост усёй брэжнеўскай кагорты ўлады (куды ўваходзіла не толькі вышэйшае кіраўніцтва, але і ўрад, а таксама парламенцкая і рэгіянальная эліты) складаў 55,9 года»,

— пішуць «Важные истории», спасылаючыся на даследаванне навукоўцаў Інстытута сацыялогіі РАН.

Журналісты таксама адзначаюць, што ў перыяд віравання Міхаіла Гарбачова (1985—1991 гады) сярэдні ўзрост найвышэйшых чыноўнікаў зменшыўся да 51,6 года, пры Барысе Ельцыне (быў прэзідэнтам Расеі з 1991 па 1999 год) — да 50,2 года, а ў пачатку прэзідэнцтва Уладзіміра Пуціна ён складаў 50,9 года.

Самому Уладзіміру Пуціну сёлета спаўняецца 70 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0