Наталля Хершэ.

Наталля Хершэ.

Швейцарская амбасадарка ўручыць даверчыя граматы беларускім уладам, хоць МЗС Швейцарыі лічыць, нібыта гэта не акт прызнання легітымнасці Аляксандра Лукашэнкі. Маўляў, Швейцарыя прызнае толькі дзяржавы, а наконт легітымнасці іх кіраўніцтва не выказваецца.

Наталля Хершэ — ураджэнка Беларусі, грамадзянка Швейцарыі. За сарваную з сілавіка балаклаву яе асудзілі на два з паловай гады калоніі. 

Раней Хершэ некалькі разоў катэгарычна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, а таму застаецца за кратамі па палітычна матываваным крымінальным прысудзе.

30 студзеня Наталля Хершэ, якая знаходзіцца ў «крытай» турме Магілёва, абвясціла галадоўку, пратэстуючы супраць катаванняў праз пастаянна ўключанае на поўны гук радыё ў яе камеры. Пра гэта яна паведаміла напярэдадні свайму брату Генадзю.

Чытайце таксама:

Швейцарыя накіруе пасла ў Беларусь. Гэта можа быць звязана і з Наталляй Хершэ

«У мяне ўжо гэта адбалела». Палітзняволеная Наталля Хершэ — пра разрыў адносін з мужам

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?