Сурок Філ з Пенсільваніі
Калі казаць пра хрысціянскае свята, то яно азначае Cустрэчу (Стрэчанне) Ісуса Хрыста ў Іерусалімскім храме з праведным Сімеонам і Ганнай Прарочыцай.
Больш мы ведаем пра гэты дзень, дзякуючы мас-культуры. У ЗША і Канадзе 2 лютага адзначаецца, як Дзень сурка.
Гэта калі сурок Філ са штата Пенсільванія варожыць, якая будзе вясна. Філ праславіўся дзякуючы аднайменнаму фільму 1993 года з Білам Мюрэем у галоўнай ролі.
А традыцыі даставання сурка з нары больш за 130 гадоў. Калі жывёла ўбачыць свой цень, то зіма працягнецца яшчэ шэсць тыдняў.
Што да Беларусі, то на Грамніцы ў цэрквах асвячаюць свечкі, каб яны аберагалі хаты ад перуна.
У народзе кажуць: «Грамніцы — палавіна зіміцы, маразоў палавіцы», ад сёння сонца павяртае на вясну.
Калі на Грамніцы адліга, то вясна будзе ранняй.
Разам з тым, «калі на Грамніцы адліга, з ураджаю будзе хвіга» (калі сёння адліга, то вясна ранняя, а яна не спрыяе добраму ўраджаю, бо рана высыхае зямля).
У Мінску раніцай было мінус 4, удзень чакаецца мінус 1 — мінус 3, не адліга, але і не мінус 16, як было год таму. Таму невядома, якая будзе вясна.





