Ліст апублікаваў у сваім тэлеграм-канале дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Еўрадэпутаты звярнулі ўвагу на тое, што калі расійскія войскі застануцца ў Беларусі, гэта «варта разглядаць як акупацыю Беларусі».
«Любое дыпламатычнае рашэнне па стрымліванні магчымай агрэсіі Расіі супраць Украіны павінна ўключаць незалежную і дэмакратычную будучыню Беларусі, а не адбывацца яе коштам», — падкрэслілі яны.





