На мінулым тыдні штодня фіксаваліся рэкорды. У пятніцу Мінздароўя паведаміла пра 2221 выпадак, у суботу — 2302, у нядзелю — 2387. У панядзелак і аўторак было менш за 2000 выпадкаў: 1965 і 1918 адпаведна.
Перад гэтым абсалютны рэкорд быў у кастрычніку: 2097 выпадкаў.
За мінулыя суткі выпісаныя 3 296 пацыентаў.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 748 505 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравеў 738 181.
За мінулыя суткі памерлі 17 чалавек (за ўвесь час 6 084), выканана 41 658 тестаў, паведамляе Мінздароўя.
«Заклікаю не панікаваць», — міністр Піневіч пра сітуацыю з каранавірусам у краіне
«Цяпер любое вострае рэспіраторнае захворванне — гэта «амікрон». Доктар Салавей расказаў пра асаблівасці штама
З прыходам у Беларусь «амікрона» на кавід сталі хварэць дзеці — больш, чым у папярэднія хвалі
Мінздароўя дазволіла дактарам ставіць дыягназ «каранавірус» без правядзення ПЛР ці антыген-тэстаў





