Уладзімір Ганчароў раней быў прысуджаны да аднаго з паловай гадоў калоніі па «справе карагодаў» у Брэсце.

А 1 лютага суд Ленінскага раёна Магілёва прыгаварыў яго яшчэ да двух гадоў «хіміі».

Новую крымінальную справу на Уладзіміра Ганчарова завялі за каментар у тэлеграм-канале, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім. Ён быў скіраваны на адрас супрацоўніка ДПС ДАІ з Горак Юрыя Дзям'янавіча. Сваёй віны Ганчароў у судзе не прызнаў.

Шляхам частковага складання пакарання суддзя Аксана Ратнікава канчаткова прысудзіла мужчыну да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Нагадаем, што такім жа чынам, другі раз і за каментар, нядаўна асудзілі палітычную зняволеную Вольгу Класкоўскую, яна атрымала два з паловай гады калоніі.

Чытайце таксама:

«Пакінула суд са словамі «Жыве Беларусь». Для ўжо асуджанай Вольгі Класкоўскай пракурор папрасіў 2,5 года калоніі па новай справе

Да 1,5 гады калоніі: у Брэсце асудзілі чарговую партыю па «справе карагодаў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0