Адна з праблем цяперашняга закона ў тым, што складана вызначыць, каго можна лічыць дзяржаўнай службовай асобай, гэта прыводзіць да таго, што фігуранты і іх адвакаты настойваюць, што прад’яўленае няправільнае абвінавачванне, і гэта стварае складанасці для судоў.

Таму закон дапоўняць тэрмінамі, што такое арганізацыйна-распараджальныя і адміністратыўна-гаспадарчыя нормы — для правільнай кваліфікацыі дзеянняў абвінавачаных.

Таксама генпракурор прапануе прыцягваць да дысцыплінарнай адказнасці службовых асобаў (ажно да звальнення), якія дапусцілі на працы канфлікт інтарэсаў, што прывяло да карупцыі.

Сілавікі будуць перадаваць у арганізацыі інфармацыю аб выяўленых карупцыйных фактах, але і саміх супрацоўнікаў арганізацый абавяжуць дакладваць пра такія факты.

Чыноўнікі абавязаныя штогод падаваць дэкларацыі аб даходах, таксама правяраюць іх блізкіх сваякоў. Гэты пералік прапануюць пашырыць, пачаць правяраць сем’і дзяцей — нявестак і зяцёў.

Пры гэтым патрабаванні да дэкларацыяў знізяць, некаторыя пункты пракуратура лічыць празмернымі. Можна будзе не ўказваць даходы за ўдзел у бонсуных праграмах, якія прапануюць крамы і банкі, маёмасць нязначнага кошту, атрыманую ў падарунак.

Таксама чакаюцца змены адносна сумеснай службы ў дзяржорганах членаў адной сям’і. 

У законе прапішуць, што можна лічыць сувенірам, часам чыноўнікі прымаюць падарункі, а следчыя органы пасля запісваюць гэта ў хабары. Па справе аб карупцыі ў Міністэрстве аховы здароўя ў пералік незаконных падарункаў уключылі нават карпаратыўныя календары і іншыя канцылярскія выбары, якія чыноўнікам перадавалі прадстаўнікі фармакалагічных кампаній. Нярэдка чыноўнікі карыстаюцца службовым транспартам у асабістых мэтах, гэта парушэнне закона.

Цяпер ім забароняць карыстацца ў асабістых мэтах любой маёмасцю дзяржоргана ці арганізацыі, а не толькі атрыманай для выканання службовых абавязкаў. 

У 2020 годзе, калі пачаліся масавыя палітычныя працэсы, рэзка скарацілася колькасць карупцыйных злачынстваў — адразу на 30%, у Вярхоўным судзе гэтую лічбу называюць «анамальнай» (статыстыку за 2021 год ВС пакуль не апублікаваў). 

Дагэтуль карупцыя ў Беларусі стабільна расла. У ВС дыпламатычна адзначаюць, што справа ў тым, што праваахоўнікі сталі дзейнічаць актыўней. Напраўду ж, у праваахоўнікаў змясціліся прыярытэты. Пасля выбараў асноўныя высілкі былі накіраваныя на злачынствы, звязаныя з масавымі пратэстамі, у 2021-м дадалася ўзмоцненая барацьба з экстрэмізмам і тэрарызмам. Так адбылося пераразмеркаванне спецыялістаў і прэмій за выкананую работу.

Калі казаць пра найбольш карумпаваныя сферы, то ў пэўны перыяд было больш спраў супраць работнікаў мытні, у іншы час — супраць работнікаў СТА. Такая спецыфіка залежыць ад таго, якую сферу ў цяперашні момант адпрацоўваюць сілавікі. Але традыцыйна найбольш хабараў у будаўніцтве і прамысловасці. Самыя распаўсюджаныя выпадкі — адкаты за выйгрыш тэндара, апошнімі гадамі расце колькасць адкатаў за тое, каб дзяржаўнае прадпрыемства разлічылася з пастаўшчыком, спіс запазычанасцяў доўгі. Самыя рэзанансныя справы, як удакладняюць у Вярхоўным судзе, звязаныя з закупкай абсталявання, часам памер хабараў складае мільёны даляраў.

Паводле закона аб барацьбе з карупцыяй, асуджаныя не толькі абмежаванне ці пазбаўленне свабоды, але таксама пазбаўленыя права на павышаную пенсію, прадугледжаную для дзяржслужачых і вайскоўцаў. Таксама пасля адбыцця пакарання яны не могуць больш працаваць на дзяржслужбе.

Гэты пункт, праўда, выглядае сумнеўным, паколькі існуе наладжаны механізм, калі Лукашэнка пагаджаецца памілаваць асуджаных карупцыянераў, а пасля яны ўзначальваюць калгасы ці ўсплываюць у іншых дзяржаўных органах ці арганізацыях. Да асуджаных за карупцыю не прымяняецца амністыя, умоўна-датэрміновае вызваленне ці замена неадбытага пакарання больш мяккім. Максімальны тэрмін пакарання за атрыманне хабару — 15 год пазбаўлення свабоды. 

У Радзе бяспекі занепакоіліся рэйтынгам Беларусі па карупцыі — вінавацяць міжнародныя арганізацыі 

Віктар Пракапеня: «Усё проста: будзеце маўчаць — будзеце пакутаваць». Пра СІЗА, страх і грошы

Начальніка РАУС з Магілёўскай вобласці асудзілі на 6 год за перавышэнне паўнамоцтваў. Падрабязнасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0